Мінск імкнецца да выпуску чвэрці інавацыйнай прадукцыі ў эканоміцы сталіцы

13 декабря 2017

Пры гэтым для павышэння канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў задзейнічаны вялікі навуковы патэнцыял. Пра гэта заяўлена сёння на адкрыцці кірмашу інавацыйных ідэй - ён аб’яднаў амаль сотню распрацовак ноу-хау і стаў пляцоўкай для навукова-практычнага форуму, а таксама конкурсу стартапаў. Акцэнт у праектах на энергетыку, медыцыну, робататэхніку і нанатэхналогіі.

Актуальны напрамак стартапаў - разумныя робаты. Напрыклад, смарт-тэхніка для прамысловасці і гандлёвых аб'ектаў.

Кірмаш інавацыйных ідэй Smart Patent працягнецца і заўтра. У праграме - прэзентацыя Мінскага гарадскога тэхнапарка, а таксама майстар-класы на тэму «Як пачаць бізнес з нуля».