Мінск стаў пляцоўкай для вялікай эканамічнай канферэнцыі

23 октября 2015

Эксперты з блізкага і далёкага замежжа, а таксама высокае прадстаўніцтва Сусветнага банка абмяркоўвалі рэсурсы для далейшага эканамічнага росту Беларусі і давалі ацэнку магчымасцям структурных рэформаў. Па словах удзельнікаў форуму, сёлета Беларусь дабілася аднаго з лепшых вынікаў у сваёй гісторыі - збалансаванасці плацежнага балансу ў сваёй гісторыі. Гэта дазваляе забяспечыць стабільнасць на макраўзроўні і не без падстаў прагназаваць паляпшэнне сітуацыі ў будучыні. Міжнародныя эксперты, у прыватнасці, адзначылі поспехі Беларусі ва ўмовах нестабільнай сусветнай кан'юнктуры.

Ігар Манцураў, дырэктар НДЭІ Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны: "За гэты час Украіна ў 4 разы знізіла ўдзельную вагу сваёй эканомікі ў агульнасусветным аб'ёме вытворчасці, у той час як Беларусь павысіла ў 2 разы. Гэта як раз вынік таго, што Беларусь вельмі акуратна падыходзіць да рэфармавання і не страчвае кантроль над развіццём галін, над развіццём вядучых прадпрыемстваў".

Адным з галоўных фактараў росту беларускай эканомікі ў перспектыве эксперты назвалі арыентацыю на экспарт. Таксама ў наступным годзе Беларусь разлічвае забяспечыць бездэфіцытны плацежны баланс.