Мінск сёння стаў цэнтрам сусветнай індустрыі

15 мая 2013

Больш за 200 кампаній  больш чым з дзясятка краін  прапанавалі сваю прадукцыю на Беларускім прамысловым форуме - 2013. Гэта маштабны выставачны праект: на адной пляцоўцы разам індустрыяльны і навуковы патэнцыял краіны. Сёлета арганізатары зрабілі стаўку на інавацыйныя тэхналогіі і энергазахаванне. Асноўны лейтматыў форуму - мадэрнізацыя як прадпрыемстваў, так і эканомікі ў цэлым. Пра гэта падчас афіцыйнага адкрыцця заявіў віцэ-прэм'ер краіны Пётр Пракаповіч.


Паводле слоў арганізатараў, прамысловы форум - гэта больш чым выстава. Гэта магчымасць абмяняцца вопытам з калегамі і рэальны шанц знайсці фундатара. Для наведвальнікаў уваход адчынены да 18 мая.