Сёння ў нашай сталіцы прымаюць урадавую дэлегацыю з Грузіі. У Закаўказзі ўжо вырабляюць нашы ліфты, фасуюць лекі. Але колькасць сумесных праектаў варта павялічваць. Гэта дазволіць дадаць узаемнаму гандлю. Арыентыр зададзены на вышэйшым узроўні - 200 мільёнаў долараў. Пакуль жа тавараабарот удвая меншы. Да таго ж грузінскі экспарт ідзе больш хуткімі тэмпамі за беларускі. Мінск разлічвае ўраўнаваць сітуацыю пастаўкамі шырокай лінейкі тэхнікі.
Мінск прапаноўвае Тбілісі развіваць прамысловую кааперацыю
19 февраля 2020













