Мінск паказвае добрыя вынікі ў развіцці эканомікі ў 2016 годзе

13 апреля 2016

З другога паўгоддзя мінулага года штомесяц прырасталі аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта, індэкс аб'ёму прамысловай вытворчасці. Мінск таксама дэманструе самы высокі паказчык экспарту тавараў і паслуг. Яшчэ адна пазітыўная тэндэнцыя гэтага года – склады многіх прадпрыемстваў практычна разгружаны. Зараз запасы складаюць менш за сярэднемесячны аб'ём вытворчасці. Доля Мінска ў валавым унутраным прадукце краіны – 27%. Амаль трэць рэспубліканскага аб'ёму экспарту тавараў і паслуг належыць сталіцы.