Мінск падводзіць сацыяльна-эканамічныя вынікі 2019 года

26 декабря 2019
Сталіца падводзіць сацыяльна-эканамічныя вынікі года. Сярод асноўных пунктаў росту  прамысловасць і гандаль. Будаўнічая сфера павінна  дадаць  каля сямісот тысяч квадратных метраў жылля. У дзве тысячы дзевятнаццатым было створана больш за дваццаць адну тысячу працоўных месцаў, пры гэтым 40 працэнтаў з іх  на новых вытворчасцях. 

У цэлым экспарт тавараў і паслуг перавысіў 25 мільярдаў рублёў.

Свае пазіцыі беларуская сталіца  ўмацавала  і за кошт новых экспартных  рэгіянальных  напрамкаў. Ключавыя з іх  Кітай і Расія.
У інвестпраграме Мінска на наступны год  амаль чатырыста аб'ектаў, сярод якіх трэцяя лінія метро. За  бюджэтныя сродкі  ўзвядуць  некалькі паліклінік, дзіцячых садоў і пажарных дэпо.