Мінск - Пекін: устойлівае супрацоўніцтва

25 марта 2020
Устойлівасць і эфектыўнасць знешніх сувязяў Беларусі і Кітая  ў палітыцы,  дыпламатыі і галоўнае  - эканоміцы. Наконт гэтага напярэдадні гаварылі ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка і пасол КНР у Мінску. Абедзве дзяржавы маюць намер нарасціць гандлёвае супрацоўніцтва, нават нягледзячы на нялёгкі сусветны парадак дня. Беларускі лідар падрабязна спыніўся на тых праектах, якія сёння паспяхова перажываюць вірусны стрэс-тэст  на трываласць.

Адзначым, тавараабарот Мінска і Пекіна зараз складае крыху  больш за  чатыры з паловай мільярда долараў. За папярэдні год ён паказаў рост на 22 працэнты. Экспарт  700  мільёнаў, што таксама вышэй на 32 пункты. Актыўна інвестуе Паднябесная і ў нашу зямлю  -  прамых укладанняў на 141 мільён долараў. Флагман агульных планаў - індустрыяльны парк "Вялікі камень". Там ужо зарэгістравана 59 рэзідэнтаў. Апошняе папаўненне, дарэчы, было пяць дзён таму.