Мінск можа стаць перспектыўным транспартным вузлом паміж Азіяй і Еўропай

9 ноября 2019
У Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" у наступным годзе пачнецца будаўніцтва чыгуначнага тэрмінала. Акрамя лагістычнай функцыі  размеркавання транзітных грузаў у краіны "Шаўковага шляху",  праект прывабіць  і новых рэзідэнтаў. Сёння ў парку  55 міжнародных кампаній. А гэта 620 працоўных месцаў, таму развіццю сацыяльнай сферы  асаблівая  ўвага. 

Ужо праектуецца новы раён, разлічаны на шэсць  тысяч чалавек. Пабудуюць школы, дзіцячыя садкі, паліклінікі. Невыпадкова сёлета індустрыяльны парк "Вялікі камень"  па версіі адразу трох міжнародных выданняў  прызнаны  лепшым праектам  ініцыятывы  "Адзін пояс і адзін шлях".