"Мінск-Свет" павінен стаць эталонам дзелавога цэнтра

22 июня 2015

"Мінск-Свет" павінен стаць не толькі эталонам дзелавога цэнтра, але і ўзорам супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі. Пра гэта сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сербскімі інвестарамі. Шматфункцыянальны комплекс называюць не толькі адным з самых амбіцыйных праектаў, але і самой грандыёзнай будоўляй Беларусі. Інвестар мае намер узвесці дзелавы цэнтр па аналогіі з тымі, якія ёсць у Дубаі, Сінгапуры і Ганконгу. На карысць запатрабаванасці праекта гаворыць зручнае геаграфічнае становішча краіны. Заявілі аб стварэнні комплексу, тады гэта быў "Мінск-Сіці", яшчэ ў 2009 годзе. Але інвестар падвёў. Аляксандр Лукашэнка ўзяў будаўніцтва пад асабісты кантроль. І ў верасні мінулага года праект атрымаў другое дыханне, а з ім і новых інвестараў - сербскую кампанію "Браты Карыч", і новую назву - "Мінск-Свет". Як будзе выглядаць адзін з самых смелых праектаў Мінска, даведвалася Дар'я Белавусава-Пятроўская.

Комплекс "Мінск-Свет" называюць не толькі адным з самых амбіцыйных праектаў сталіцы, але і самай грандыёзнай будоўляй Беларусі. Размяшчэнне ідэальнае. Будзе знаходзіцца недалёка ад цэнтра горада на месцы аэрапорта Мінск-1 і авіярамонтнага завода. Агульная плошча забудовы - больш за 300 гектараў. Для параўнання, гэта чвэрць усяго Кастрычніцкага раёна.

Праект пачыналі будаваць у 2009 годзе. Тады яго назвалі "Мінск-Сіці". Паводле задумкі архітэктараў, ён павінен быў стаць візітнай карткай сталіцы. Але падвёў інвестар. Расійская кампанія не справілася з абавязацельствамі - за 6 гадоў здолела ўзвесці толькі 3 будынкі. Аляксандр Лукашэнка ўзяў будаўніцтва пад асабісты кантроль. І ў верасні мінулага года праект атрымаў другое дыханне, а з ім і новых інвестараў - сербскую кампанію "Браты Карыч", і новую назву - "Мінск-Свет".

Агульныя інвестыцыі праекта - 3,5 мільярда долараў. За 10 гадоў сербы абяцаюць узвесці сапраўдны міжнародны фінансавы цэнтр. Офісныя вышынныя будынкі, амаль 3 мільёны квадратных метраў жылля, магазіны, гасцініцы, забаўныя цэнтры. Прапіску тут змогуць атрымаць каля 35 тысяч мінчан, а яшчэ 27 тысяч знойдуць працу. Таму першае і галоўнае патрабаванне - праект "Мінск-Свет" трэба паскорыць. Вялікую долю работ можна зрабіць за 5 гадоў. Паскарэнне падтрымлівае і сербскі інвестар. На дэвелоперскім рынку Беларусі не навічок. Працуе з 2008 года. Самы буйны праект - "Маяк Мінска". Як ідуць справы з новым праектам - цікавіўся сёння Кіраўнік дзяржавы. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, комплекс "Мінск-Свет" павінен стаць узорам супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі.

У праекта "Мінск-Свет" няма аналагаў у Еўропе. Такія дзелавыя цэнтры ёсць толькі ў Дубаі, Сінгапуры і Ганконгу. Паводле слоў ганаровага консула Беларусі ў Бялградзе Драгаміра Карыча, ён стане каронай беларуска-сербскага супрацоўніцтва і прыцягне ў Беларусь банкіраў і бізнесменаў з усяго свету.

Паводле слоў сербскіх інвестараў, першы камень у дзелавы цэнтр "Мінск-Свет" будзе закладзены ў верасні гэтага года. Каб не спыняць працэс, будоўля будзе ісці паралельна з праектаваннем новых аб'ектаў. Апошні павінны пабудаваць да 2027 года.