Мінск і Уладзімірская вобласць Расіі зацікаўлены ў пашырэнні гандлёвых зносін

23 сентября 2015

Мінск і Уладзімірская вобласць Расіі зацікаўлены ў пашырэнні гандлёвых зносін і стварэнні новых бізнес-праектаў. Пра гэта сёння заявілі падчас кантактна-кааперацыйнай біржы паміж беларускімі і расійскімі прадпрымальнікамі. Як адзначылі ўдзельнікі сустрэчы - апошні час тавараабарот паміж рэгіёнамі зніжаецца, таму беларуская сталіца і Уладзімір шукаюць новыя шляхі ўзаемадзеяння.

Адзначым, візіт дэлегацыі Уладзімірскай вобласці ў Мінск і сталічны рэгіён працягнецца і заўтра. Госці наведаюць прадпрыемствы ў Барысаве.