Мінск і Вена плануюць заключыць пагадненне аб супрацоўніцтве да канца года

5 апреля 2017

Пра гэта заявілі намеснік мэра беларускай сталіцы і віцэ-бургамістр аўстрыйскай падчас сустрэчы у Мінгарвыканкаме. Афіцыйная аўстрыйская дэлегацыя сёння прыбыла у Мінск з двухдзённым візітам. У планах - наведванне мемарыяльнага комплексу «Малы Трасцянец», распрацоўка будучага дакумента аб культурным, эканамічным і турыстычным узаемадзеянні дзвюх сталіц.

Ёхан Гудэнус, віцэ-бургамістр г. Вены, Аўстрыя: "Адна з галоўных мэт нашага візіту ў Мінск - наведванне мемарыяльнага комплексу "Малы Трасцянец", дзе ў гады Другой сусветнай вайны загінулі сотні тысяч чалавек, у тым ліку больш за 10 тысяч яўрэяў з Вены. Гэта спосаб праявіць салідарнасць з ахвярамі генацыду. Гэтым разам наш візіт вельмі кароткі, але мы абавязкова вернемся ў Мінск. Мы маем намер актыўна развіваць адносіны паміж Венай і Мінскам".

Зараз у Мінску працуе 45 прадпрыемстваў з аўстрыйскім капіталам. Агульны тавараабарот за 2016 год - 70 мільёнаў долараў. На думку абодвух бакоў, патэнцыял сталіц значна большы. Ёсць перспектывы ў стварэнні сумесных інвестпраектаў, развіцці сферы паслуг і турызму.