Мінск і Тбілісі - працяг дыялогу

4 сентября 2017

У Беларусь прыбывае віцэ-прэм'ер-міністр - міністр замежных спраў Грузіі Міхеіл Джанелідзэ. У праграме візіту - перамовы на вышэйшым узроўні, сустрэчы ва ўрадзе, парламенце і МЗС. Ключавой тэмай стане двухбаковае ўзаемадзеянне ў розных сферах і сумесныя праекты. Сёння ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін назіраецца пазітыўная дынаміка. За першае паўгоддзе ўзаемны тавараабарот склаў больш чым 53 мільёны долараў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ён вырас амаль на 30 працэнтаў.

Нагадаем, у сакавіку на сустрэчы ў Мінску кіраўнікі дзяржаў Аляксандр Лукашэнка і Георгій Маргвелашвілі вызначылі стартавую планку ва ўзаемным гандлі 200 мільёнаў долараў.