Мінск і Ташкент ужо на практыцы пачалі перазагрузку адносін

17 сентября 2018

Мінск і Ташкент ужо на практыцы пачалі перазагрузку адносін, як раней дамовіліся лідары дзвюх краін на сустрэчы ва Узбекістане. Афіцыйны візіт і паспяховыя перамовы прэзідэнтаў адкрылі новую старонку нашага супрацоўніцтва і ў гістарычным плане, і ў палітычным, і, безумоўна, эканамічным. Зараз справа за бізнес-коламі і выканаўчай уладай. Гэтымі днямі ў Ташкенце працягваецца праца маштабнай выставы Made in Belarus. Удзельнічаюць больш за 150 буйных айчынных кампаній. Сёння скарбонка падпісаных кантрактаў папоўнілася новымі пагадненнямі. Дыялог беларускіх і ўзбекістанскіх партнёраў працягнецца да серады. Што абяцае эканоміцы такое супрацоўніцтва, пра старт якіх праектаў можна гаварыць ужо зараз? Раскажа Вераніка Бута.

Афіцыйны візіт Кіраўніка дзяржавы ва Узбекістан завяршыўся. Але для большасці кіраўнікоў міністэрстваў, нашых найбуйнейшых прадпрыемстваў, бізнесу гэта азначае толькі пачатак актыўнай працы. Краіны дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, ствараць сумесныя прадпрыемствы рознага профілю (ад прамысловых да харчовых), адкрываць сэрвісныя цэнтры і больш актыўна экспартаваць тавары. Гэта кірункі ўзаемадзеяння на найбліжэйшы год і перспектыву.

Візіт ва Узбекістан ужо даў канкрэтныя вынікі. Толькі па выніках двухбаковага бізнес-форуму склалі больш за 80 кантрактаў. 23 пагадненні падпісаныя ў рамках выставы Made in Belarus, 14 з іх на пастаўку нашых тавараў. Разам амаль 200 мільёнаў долараў у суме. Дарэчы, працаваць выстава будзе аж да серады.

Паедуць з Ташкента з кантрактамі і яснымі планамі на будучыню перадавыя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці. Прычым ёсць дамоўленасці не проста па пастаўках нашых тавараў, але і па сумеснай іх вытворчасці. Баранавіцкае баваўнянае аб'яднанне ўвайшло ва ўзбекістанскі кластар вытворцаў бавоўны. Гэта пытанне лунала ў паветры не адзін год, яго неаднаразова ўзнімалі і ў Савеце Рэспублікі. Прадпрыемствы падзяляе адлегласць 4 тысячы кіламетраў: няпростая лагістыка, а значыць, і даволі выдатковая. Плюс Узбекістан у прынцыпе забараніў прадаваць сваю бавоўну. Знайсці разуменне ўдалося толькі на мінулым тыдні. Праект атрымаў адабрэнне ў вышэйшага кіраўніцтва абедзвюх рэспублік.

Эканамічная выгада ад гэтага праекта істотная. Паводле папярэдніх падлікаў, з тоны бавоўны амаль 300 долараў эканоміі. А менавіта сыравіна складае амаль палову сабекошту прадукцыі. Атрымаем прыкладна плюс 5-6 %, падлічваючы рэнтабельнасць, дададзім яшчэ і ПДВ, дабаўленая вартасць таксама дасць свае прэферэнцыі.

Падчас афіцыйнага візіту Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу кожнаму ўдзельніку дэлегацыі - арганізаваць ва Узбекістане па добрым праекце. І пачынаць такую працу неадкладна.

Кантраляваць гэтыя пытанні Кіраўнік дзяржавы даручыў віцэ-прэм'еру Міхаілу Русаму.

Узбекістан стаіць на парозе глабальных змяненняў. Сёння гэта хуткарослы рынак. Праз пару гадоў, прагназуюць эканамісты, ён дасягне 20 мільярдаў долараў. І заваяваць сваю долю на ім для Беларусі перспектыўна і прыбыткова.

Жаданне перазагрузіць беларуска-ўзбекістанскія адносіны ёсць у кожнага з бакоў. Гэта першае і самае галоўнае. Плюс нашы эканомікі выдатна адна адну дапаўняюць. Усё гэта адкрывае магчымасці для сумесных праектаў. У прыярытэце вытворчая кааперацыя ў машынабудаванні, АПК, IT, транспартнай і фармацэўтычнай галінах. У найбліжэйшы час партнёры распрацуюць дарожную карту супрацоўніцтва.

Сенатар праанансаваў - гэта першы крок на шляху да стварэння медыцынскага кластара. Узбекістан вывучыў вопыт нашай рэспублікі і зацікавіўся тым абсталяваннем, якое вырабляецца ў нашай краіне. Абедзве палаты парламента актыўна працуюць па шэрагу іншых кірункаў.

Да канца года выйсці на канкрэтныя вынікі плануе МТЗ. Завод плануе адкрыць ва Узбекістане зборачную вытворчасць гусенічнай і садовай тэхнікі. На новым прадпрыемстве, якое дамовіліся размясціць у Каракалпакіі, будуць выпускаць каля 200 сельгасмашын за год. МТЗ ужо мае вопыт такога супрацоўніцтва ў гэтай краіне: зборачная вытворчасць беларускіх трактароў паспяхова функцыянуе ў Ташкенце.

Аналізуючы вынікі перамоў, што прайшлі ва Узбекістане, эксперты называюць яшчэ адзін важны кірунак супрацоўніцтва, у большай ступені сацыяльны.

У наступным годзе краіны гатовыя працягнуць дыялог і на ўзроўні рэгіёнаў. Як паказвае практыка супрацоўніцтва з Расіяй, такая форма партнёрства эфектыўная. А задача перад дзяржавамі стаіць амбіцыйная - давесці тавараабарот да мільярда долараў. Патэнцыял ёсць.