Мінск і Ташкент засяродзяць намаганні на развіцці прамысловай кааперацыі

29 июля 2019

Будучыя праекты сёння абмяркоўваюць у Мінску на I Форуме рэгіёнаў дзвюх краін. Асноўная цікавасць гасцей да беларускіх брэндаў сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі. А сярод патэнцыяльных партнёраў - Мінскі трактарны і маторны заводы, "Амкадор", Гомсельмаш і іншыя вытворцы. Арганізацыя сумесных вытворчасцяў - адна з ключавых тэм перамоў. Чакаецца, што па выніках форуму партнёры падпішуць каля двух дзясяткаў пагадненняў.