Мінск і Пекін актывізуюць супрацоўніцтва ў сферы турызму, спорту і культуры

28 мая 2018

Мінск і Пекін актывізуюць супрацоўніцтва ў сферы турызму, спорту, культуры і ў будаўніцтве арэнднага жылля. Пра гэта дамовіліся мэр беларускай сталіцы і першы намеснік мэра народнага ўрада Пекіна. Мінск можа стаць зыходным пунктам для падарожжаў не толькі па Беларусі, але і ў іншыя краіны. Дзякуючы бязвізаваму рэжыму кітайскія турысты могуць наведаць Маскву, Санкт-Пецярбург, Кіеў, Варшаву, Вільнюс ці Рыгу. Бакі падпісалі пагадненне аб усталяванні супрацоўніцтва ў галіне турызму і культуры.

У сваю чаргу кіраўнік пекінскай дэлегацыі Чжан Гун падтрымаў ініцыятыву аб узаемадзеянні ў спартыўнай сферы, у прыватнасці, у падрыхтоўцы дзіцячых каманд па зімовых відах спорту.