Мінск і Нью-Дэлі плануюць сумесныя праекты ў сферы альтэрнатыўных крыніц энергіі

26 января 2016

Як адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі, гэта адзін з прыкладаў перспектыўнага партнёрства.

Таксама ёсць вялікая патрэбнасць у калійных угнаеннях. Доўгатэрміновы кантракт з беларусамі заключыла буйная індыйская кампанія.

Панкадж Саксена, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі:

"На сумесныя праекты выдзелена каля 100 мільёнаў долараў. Зараз урад Беларусі і Індыі вызначае, на якія праекты будуць патрачаныя гэтыя грошы. Усё ў стадыі распрацоўкі. Вядома, зважаючы на той патэнцыял, што ёсць у Беларусі і Індыі, наша супрацоўніцтва можа вырасці".

Дарэчы, сёння Індыя святкуе нацыянальнае свята - Дзень рэспублікі. Па традыцыі на галоўнай плошчы Дэлі адбудзецца ваенны парад.