Мінск і Мурманская вобласць прапаноўваюць дадатковыя ўзаемавыгадныя праекты

5 июня 2018

На новы ўзровень адносін выходзяць Мінск і Мурманская вобласць Расіі. Новыя бізнес-партнёры і пашырэнне гандлёва-эканамічных адносін! Бакі прапаноўваюць дадатковыя ўзаемавыгадныя праекты. Пра гэта сёння заявілі на другім пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі з гэтым паўночна-заходнім расійскім рэгіёнам. Наш бок імпартуе сыравіну для вытворчасці ўгнаенняў, а таксама морапрадукты. Расіяне набываюць беларускую камунальную тэхніку, кар'ерныя самазвалы, мясамалочную прадукцыю. Леташні тавараабарот перавысіў 120 мільёнаў долараў. Адзначым, Мінск і Мурманск - гарады-пабрацімы.

Аляксей Цюкавін, першы намеснік губернатара Мурманскай вобласці Расіі: "Сёння галоўныя тэмы супрацоўніцтва - гэта пастаўкі тэхнікі. У нас працуе каля 100 БелАЗаў на прадпрыемствах нашай вобласці. Плюс каля 200 мінскіх аўтобусаў працуе на маршрутах горада. Мы пастаўляем у Беларусь апатытавыя канцэнтраты для вытворчасці ўгнаенняў. Пастаўляем сюды рыбу, на якую мы багатыя. Мы вырашылі падумаць і пра іншыя кірункі супрацоўніцтва. Мы наведаем выставу "Белагра".