Мінск і Масква працягваюць перамовы па пытанні якасці расійскай сыравіны

26 апреля 2019
Беларускі бюджэт і нафтатранспартныя арганізацыі нясуць страты ад паставак няякаснай нафты з Расіі. Гэта сёння на перамовах у Мінску заявіў старшыня канцэрна "Белнафтахім". 
Сустрэча ў беларускай сталіцы праходзіць па ініцыятыве нашага боку. У ёй удзельнічаюць кіраўніцтва канцэрна "Белнафтахім", прадстаўнікі Транснафты, Міністэрства энергетыкі Расіі і прадстаўнікі з Украіны і Польшчы. Гэтыя краіны раней прыпынілі транзіт няякаснай расійскай нафты. Страты Беларусі ў выглядзе недаатрыманай выручкі ад рэалізацыі нафтапрадуктаў толькі за красавік склалі каля 100 мільёнаў долараў. Як збіраюцца вырашаць сітуацыю? Калі па трубах у поўным аб'ёме будзе паступаць чыстая нафта? І галоўнае - як кампенсуюць урон беларускім заводам? Белнафтахім настойвае на больш аператыўным вырашэнні пытання.