Мінск і Масква працягваюць перамовы па пастаўках чыстай сыравіны па нафтаправодзе "Дружба"

29 апреля 2019

Сустрэча сёння ў расійскай сталіцы. Пакуль чыстая нафта ў нашу краіну не паступала, паведамляе Белнафтахім. На беларускай тэрыторыі па-ранейшаму сыравіна, у якой кратна перавышаныя нарматывы ўтрымання хлорарганікі. А заводы ў Мазыры і Наваполацку працуюць толькі напаўсілы. Пытанне кампенсацыі выдаткаў Беларусі не знята з парадку, аднак аб канкрэтных сумах шкоды гаварыць рана. Кожны дзень пратэрміноўкі паварочваецца для нашай краіны недаатрыманымі даходамі.