Мінск і Масква вызначылі падыходы ў кампенсаванні за брудную нафту

20 января 2020
Мінск і Масква  знайшлі рашэнне нафтавай спрэчкі, вызначыўшы падыходы ў кампенсаванні за брудную расійскую нафту. Аб тым, што бакі дасягнулі дамоўленасцяў, сёння нам пацвердзілі ў прэс-службе беларускага ўрада. На мінулым тыдні перамовы ў расійскай сталіцы правялі віцэ-прэм'еры. Нагадаем, брудная расійская сыравіна трапіла ў нафтаправод "Дружба" ў красавіку мінулага года. Лабараторныя даследаванні паказалі кратнае перавышэнне дапушчальных значэнняў хлорарганікі. Беларускія НПЗ знізілі загрузку магутнасцяў, быў прыпынены транзіт нафты ў Еўропу, часова закрыты  экспарт беларускага бензіну. Няякасная сыравіна вывела са строю абсталяванне на заводах-перапрацоўшчыках. Вызваліць нафтаправод атрымалася толькі праз тры месяцы. Беларусь ацаніла страты, і сумы ўрону прадставілі расійскаму боку. Дэталі дамоўленасцяў пакуль не паведамляюцца. Партнёры працягваюць дыялог на ўзроўні спецыялістаў.