Мінск і Масква абмяркоўваюць новы механізм кампенсацыі нашай краіне за нафтавы падатковы манеўр Расіі

22 февраля 2020
Так, расійскі бок згодны захаваць умовы паставак нафты ў нашу краіну па леташнім сцэнарыі. Для гэтага абодва бакі ўзгодняць спецыяльную формулу. Сумы зараз таксама пралічваюцца, як і далейшыя выплаты.

Адзначым, што размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбылася акурат перад сустрэчай з губернатарам Архангельскай вобласці  Ігарам Арловым. Палітык гасцяваў у нашай краіне чатыры дні, і па выніках візіту  мы можам сур'ёзна нарасціць супрацоўніцтва: айчынныя спецыялісты гатовы дапамагчы ва ўзвядзенні  цэлых жылых кварталаў, некаторых з іх  пад ключ.