Мінск і Краснаярск падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

18 Верасня 2019

Пагадненне аб гандлёва-эканамічным, сацыяльным і культурным супрацоўніцтве падпісалі сёння Мінск і Краснаярск. Дэлегацыя сібірскага горада на чале з кіраўніком Сяргеем Яроміным наведвае беларускую сталіцу. Мінскія прадпрыемствы гатовы павялічваць аб'ёмы паставак сельскагаспадарчай і дарожнай тэхнікі, беларускіх прадуктаў у расійскі горад. Для гэтага ёсць неабходнасць адкрыцця гандлёвага дома Мінска ў Краснаярску. Абмяркоўвалі і сумесныя турыстычныя праекты.

Сёння ж дэлегацыя Краснаярска наведвае машынабудаўнічыя прадпрыемствы беларускай сталіцы, а таксама жодзінскі БелАЗ. У маршруце і Мінская фабрыка агародніны.