Мінск і Кітай павялічылі тавараабарот на 50 %

21 июня 2017

Мінск і Кітай сёлета ў першым квартале павялічылі тавараабарот на 50 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведаміў старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Мікалай Рагашчук. Сёння ў сталіцы праходзіць бізнес-форум "Мінск - Пекін" і кантактна-кааперацыйная біржа паміж беларускімі і кітайскімі прадпрыемствамі. З Паднябеснай на форум прыехалі прадстаўнікі 19-ці кампаній. Ім цікава супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі ў сферах энергетыкі, харчовай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, медыцыны і інвестыцый. Адзначым і актыўнасць нашага боку - на форум прыбылі каля 60-ці арганізацый.

Супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы з'яўляецца перспектыўным напрамкам умацавання двухбаковага ўзаемадзеяння. Беларусь рэалізуе больш за 30 праектаў за кошт крэдытаў кітайскіх банкаў і ўрада на агульную суму каля 6 мільярдаў долараў.