Мінск і Кіеў пашыраюць двухбаковыя сувязі

21 апреля 2016

Сталіца Украіны мае намер пераняць беларускі вопыт па добраўпарадкаванні горада. Пра гэта сёння заявілі ў Мінгарвыканкаме. Там адбылася сустрэча дэлегацыі, якую ўзначальвае віцэ-мэр Кіева Пётр Панцялееў з кіраўніцтвам Мінска. Як адзначыў Андрэй Шорац, неабходна актывізаваць адносіны ў дзелавой і сацыяльных сферах. Прычым на ўзроўні не толькі саміх сталіц, але і асобных раёнаў гарадоў. Падчас візіту ўкраінскі бок падрабязна пазнаёміцца з пытаннямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Афіцыйны візіт дэлегацыі Кіева працягнецца і заўтра. Украінскія госці наведаюць такія прадпрыемствы як Мінскі аўтамабільны завод, "Амкадор" і Белкамунмаш.