Мінск і Кіеў праводзяць II Форум рэгіёнаў

3 октября 2019

Плануецца, што заўтра Аляксандр Лукашэнка наведае з  рабочым візітам Украіну. 
Кіраўнік дзяржавы выступіць на пленарным пасяджэнні форуму, прысвечаным патэнцыялу ўзаемадзеяння дзвюх краін  праз прызму развіцця міжрэгіянальных сувязяў. Таксама прэзідэнты Беларусі і Украіны  правядуць у Жытоміры перамовы. У фокусе іх увагі будуць актуальны стан і перспектывы развіцця міжкраінавага супрацоўніцтва ў розных сферах і пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.