Мінск і Кіеў маюць намер адмовіцца ад разліку ў доларах ва ўзаемным гандлі

25 июля 2015

Пра гэта паведаміў міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і ЖКГ Украіны Генадзь Зубко. Паводле яго слоў, такая дамоўленасць была зафіксавана па выніках пасяджэння міжурадавай беларуска-ўкраінскай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое прайшло ў Чарнігаве. Беларускую дэлегацыю ўзначальваў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. Бакі таксама абмеркавалі магчымасць лакалізацыі беларускага машынабудавання ва Украіне, гаварылі і аб стварэнні новых сумесных прадпрыемстваў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя