Мінск і Каір пашыраюць двухбаковыя бізнес-кантакты

1 февраля 2017

У гэтыя дні ў нашай краіне з візітам дэлегацыя дзелавых колаў Егіпта. У цэнтры ўвагі - патэнцыял аграпрамысловага комплексу Беларусі. Партнёры вывучаюць новыя магчымасці супрацоўніцтва ў розных галінах сельскай гаспадаркі. Асаблівая цікавасць - да тэхналогій круглагоднага вырошчвання гародніны ў закрытым грунце, вытворчасці хлеба, а таксама перапрацоўцы мяса птушкі і ялавічыны. Таксама плануецца выйсці на новы ўзровень паставак беларускага харчавання з улікам патрэбнасцяў Егіпта.

Цікавасць егіпецкага бізнесу да нашай краіны прыкметна вырасла пасля актывізацыі кантактаў на вышэйшым узроўні. Зараз партнёры фарміруюць дарожную карту супрацоўніцтва на наступныя гады. Яе мэта - умацаваць гандлёва-эканамічныя сувязі паміж краінамі. У тым ліку нарасціць экспарт беларускай прадукцыі.