Мінск і Астана маюць намер адкрываць новыя сумесныя вытворчасці

27 ноября 2018

Перспектывы прамысловай кааперацыі абмеркавалі на пасяджэнні міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. У прыватнасці, у Казахстане плануюць збіраць беларускія беспілотнікі. Падтрымку таксама атрымаюць праекты ў IT-сферы, галінах космасу і высокіх тэхналогій, лагістыкі, транспарту і сельскай гаспадаркі. Па выніках пасяджэння ўрады Беларусі і Казахстана падпісалі дарожную карту развіцця супрацоўніцтва да 2020 года.