Мінск рыхтуецца да Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва

9 ноября 2016

Сёння арганізатары падзяліліся планамі будучага маштабнага форуму. Так, Банк развіцця прапануе новую лінейку крэдытных прадуктаў для малога і сярэдняга бізнесу. Дзелавая супольнасць разгледзіць і магчымасць стварэння сеткі бізнес-анёлаў у Беларусі. Такія форумы праводзяцца ў больш як 160 краінах свету.

Дзмітрый Красоўскі, намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі: "У шырокім сэнсе гэта называецца дзяржаўна-прыватны дыялог. Бізнес часта гаворыць пра тое, што нам не хапае гэтага дыялогу. А як яго рэалізаваць, калі ІП у краіне 250 тысяч і 100 тысяч юрасоб. Ёсць яшчэ нейкая колькасць міністэрстваў і ведамстваў, мясцовых улад. Для гэтага патрэбны пляцоўкі. Адна з такіх пляцовак. Час пэўны абумоўлены, таму што штодня займацца дыялогам нельга. Калі ж працаваць? У прадпрымальніка ёсць свае справы, і ў чыноўніка ёсць свае справы. Вось на такіх пляцоўках мы чакаем, што магчымасць адначасова будзе сустрэцца і абмеркаваць агульныя праблемы".

Форум стартуе з наступнага тыдня. А заявак на ўдзел ужо звыш паўтысячы. Гэта прадстаўнікі органаў кіравання, міжнародных фінансавых інстытутаў, вядомыя бізнесмены, банкіры, інвестары, замежныя эксперты.