Мінск - Будапешт: новыя перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

8 июня 2020
Папаўненне ў партфелі заказаў на двухпавярховыя цягнікі "Штадлер Мінск"! Услед за саставамі для Расіі, Азербайджана і Грузіі фаніпальскае прадпрыемства выпускае электратранспарт для Венгрыі. Гэта будуць першыя ў гісторыі венгерскай чыгункі двухпавярховыя цягнікі. Задзейнічаюць іх на прыгарадных лініях вакол сталіцы - Будапешта. Адметныя асаблівасці - яркі дызайн з сіняй каляровай дамінантай, прасторны салон, кандыцыянер і WI-Fi. Пастаўкі па кантракце - 40 шасцівагонных двухпавярховых саставаў.
Адзначым, фаніпальскае прадпрыемства "Штадлер Мінск" загружана сёння на 100 працэнтаў. Сярод заказаў - цягнікі для беларускай чыгункі, а таксама для Славеніі і Нарвегіі.