Мінск - Бранск: перамовы ва ўрадзе
30 сентября 2020
Сумесныя праекты ў розных сферах партнёры абмеркавалі і ва ўрадзе. Эканоміка, сельская гаспадарка, будаўніцтва, навука - у Мінска і Бранска нямала пунктаў судакранання. Гэта дапамагае нарошчваць гандаль нават у няпросты кавідны час, падкрэслілі бакі. А задача выйсці на мільярд долараў бачыцца цалкам дасягальнай. Але для гэтага прыйдзецца падвоіць тэмпы. Расійскі губернатар асобна адзначыў працу беларускіх кампаній у рэгіёне. Пастаўляючы тэхніку аграрыям, яны гарантуюць прамысловую бяспеку Расіі. Па выніках перамоў партнёры падпісалі праграму развіцця супрацоўніцтва на найбліжэйшыя тры гады.













