Мінск актывізуе пастаўку тэхнікі ў Астану

22 июля 2016

На пасяджэнні двухбаковай гандлёва-эканамічнай камісіі ў Гомелі падпісалі "Дарожную карту" супрацоўніцтва на два гады. Эксперты таксама абмеркавалі стварэнне беларуска-казахстанскага індустрыяльна-тэхналагічнага парка і зборачнай вытворчасці МАЗ. Адным з галоўных вектараў узаемадзеяння застаюцца лагістыка, будаўніцтва, касмічная і энергетычная сферы. Казахстанская дэлегацыя пабывала на найбуйнейшым вытворцы сельгастэхнікі "Гомсельмаш".

Кіраўнік казахстанскай дэлегацыі запрасіў беларускі бок прыняць удзел у найбуйнейшай выставе «Экспа», якая пройдзе ў Астане праз год.