Мінсельгасхарч зацвердзіў план правядзення восеньскіх палявых работ

21 августа 2017

Даручэнне Прэзідэнта выканана: беларускія аграрыі ўбралі 90 % плошчаў. Ужо сёння каравай-2017 будзе важыць 7 мільёнаў тон збожжа.

Цалкам завяршыў жніво Брэсцкі рэгіён, 2 % засталося асвоіць Гомельскаму. У Віцебскай вобласці, якая пазней за ўсіх пачала кампанію, яшчэ трэба ўбраць 35 % плошчаў. Там сёння з'явіўся першы камбайнер-трохтысячнік. Нагадаем, у краіне ўжо чатыры вобласці-мільянеры. У сярэднім з гектара збіраюць 35,8 цэнтнера. Лідар па намалоце - Мінскі рэгіён. На яго рахунку мільён 769 тысяч тон збожжа.

Тым часам Мінсельгасхарч зацвердзіў план правядзення восеньскіх палявых работ. Зімовую сяўбу збожжавых Віцебская, Мінская і Магілёўская вобласці пачнуць 5 верасня, праз чатыры дні работы пачнуць і астатнія рэгіёны. А да канца жніўня завершыцца сяўба зімовага рапсу.