Пасяўную на поўдні Беларусі плануюць пачаць заўтра з Брэстчыны. Аб гэтым паведамілі ў Мінсельгасхарчы. Фінансамі кампанія забяспечана. Гаворка ідзе аб дастатковым аб'ёме паліва, закупе насення, мінеральных удабрэнняў і падрыхтоўцы тэхнікі. Аграрыі ўпэўнены - на старт усе сельгазарганізацыі выйдуць у максімальнай гатоўнасці. Сёлета ў планах - сабраць на паўтара мільёна тон збожжа больш, чым летась. Таксама павялічылі пасевы рапсу і льна, бульбы і іншай гародніны.
У Мінсельгасхарчы спадзяюцца, што ўмовы надвор’я захаваюцца такімі, як і ўвесь мінулы тыдзень, і пасяўныя плошчы падсохнуць і будуць гатовыя да закладкі насення.
Мінсельгасхарч: Пасяўную на поўдні Беларусі плануюць пачаць 8 сакавіка
7 марта 2022













