Міністры замежных спраў Беларусі і Германіі выступілі перад удзельнікамі Мінскага форуму

17 ноября 2017

Сёння міністры замежных спраў Беларусі і Германіі выступілі перад удзельнікамі Мінскага форуму. На ім сабраліся каля 300 дыпламатаў, палітыкаў, бізнесменаў, прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый з Беларусі, Германіі, іншых краін ЕС і ЗША. Уладзімір Макей і Зігмар Габрыэль таксама правялі перамовы і абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: 

"Мы з задавальненнем канстатавалі, што палітычныя кантакты паміж Рэспублікай Беларусь і ФРГ актывізаваліся. Радуе, што пасля спаду ў папярэднія гады ў 2017-м азначыўся істотны рост тавараабароту. Спадзяемся, што агульнымі намаганнямі нам удасца замацаваць і развіць гэтую дынаміку ў перспектыве. І мы гаварылі са спадаром міністрам, як нам дабіцца, каб нямецкі бізнес быў больш актыўны ў Беларусі. У нас ёсць канкрэтныя прапановы на гэты конт, і я думаю, што ў найбліжэйшай перспектыве мы значна ўмацуем наша гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва".

У сваю чаргу Зігмар Габрыэль назваў Беларусь мостам паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Еўрапейскім саюзам.