Міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц распавёў, якіх вынікаў дамаглася аграрная галіна

9 февраля 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел ва ўшаноўванні перадавікоў аграпрамысловага комплексу. Мерапрыемства стане працягам традыцыі на рэспубліканскім узроўні падводзіць вынікі працы ўсіх сфер АПК. На сувязь са студыяй выходзіць Ілона Красуцкая. У яе ўсе падрабязнасці (відэа). 

Цырымонія пачнецца праз тры гадзіны, але галоўныя ўдзельнікі ўрачыстасці пачынаюць прыбываць. Гэта, вядома, звязана з некаторымі тэхнічнымі момантамі, усё ж чакаецца каля паўтысячы гасцей. Але, як гаворыцца, да ранніх пад’ёмаў працаўнікі сяла звычныя. У полі яны ад відна да відна. Адным з першых сюды, у выставачны комплекс на праспекце Пераможцаў, прыехаў і міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц.