Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з Аланам Дунканам

26 сентября 2017

З Аланам Дунканам сёння сустрэўся і міністр замежных спраў нашай краіны. Беларусь лічыць Брытанію важным партнёрам, з якім неабходна падтрымліваць адносіны ва ўсіх сферах. Акрамя таго, Уладзімір Макей падкрэсліў узаемнае імкненне да палітычнага дыялогу і эканамічнага супрацоўніцтва.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Мы адкрытыя для супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй ва ўсіх галінах. Мы гатовыя падаць максімальныя магчымасці для брытанскага бізнесу ў выпадку жадання з яго боку стварыць у нас вытворчасці ў свабодных эканамічных зонах, у індустрыяльным парку "Вялікі камень". Гэта дазволіць англійскаму бізнесу мець выхад на 180-мільённы рынак спажыўцоў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза".

Развіццю двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін будзе спрыяць рэалізацыя палажэнняў канвенцыі паміж урадамі дзвюх краін, якую сёння падпісалі ў МЗС, аб ліквідацыі падвойнага падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на прыбыткі і капітал і недапушчэнні ўхілення ад выплаты падаткаў.