Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыбыў у Брусель

23 ноября 2017

Кіраўнік беларускай дэлегацыі на саміце ініцыятывы "Усходняе партнёрства" міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыбыў у Брусель. Размова на форуме абяцае быць прадметнай. Бакі абмяркуюць тэмы адмены роўмінгу, транс'еўрапейскіх інвесткалідораў, развіцця электроннага ўрада, спрашчэння гандлёвага ўзаемадзеяння, развіцця альтэрнатыўнай энергетыкі.

Аляксандр Міхневіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бельгіі: "Вось менавіта ў гэтых напрамках - у эканоміцы, навуцы, энергаэфектыўнасці, сувязі нашага рэгіёна з рэгіёнамі ў гандлі, у перадачы паслуг у абодва бакі - нешта ўжо прасоўваецца, дзесьці прабуксоўвае. Вось наконт гэтага і пойдзе размова паслязаўтра на саміце "Усходняга партнёрства".

Форум адкрываецца заўтра. Па выніках саміту будзе прынята абноўленая дэкларацыя, што ўключае 20 канкрэтных пунктаў узаемадзеяння паміж Беларуссю, Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй, Малдовай, Украінай і краінамі ЕС.