Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Азербайджана зацікаўлена ў распрацоўках беларускіх прадпрыемстваў

5 июля 2013

У тым ліку і пра гэта ішла размова сёння на сустрэчы прэм'ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча з кіраўніком МНС Азербайджана Кямаледзінам Гейдаравым. Паводле слоў беларускага прэм'ера, паміж дзвюма краінамі склаліся добрыя адносіны. Дынамічна развіваецца эканамічнае партнёрства, з пачатку года тавараабарот вырас на 10%. Рэалізуюцца сумесныя машынабудаўнічыя праекты. Падчас сустрэчы прэм'ер засведчыў, што на ўзроўні беларускага ўрада будуць падтрыманыя і дамоўленасці, дасягнутыя паміж МНС дзвюх краін.


Азербайджанскі бок зацікаўлены ў развіцці партнёрства з МНС Беларусі ў галіне падрыхтоўкі кадраў. У найбліжэйшы час міністэрствы па надзвычайных сітуацыях дзвюх краін плануюць падпісаць комплексны план мерапрыемстваў да 2016 года.