Міністэрства эканомікі падрыхтавала план развіцця адсталых рэгіёнаў Беларусі

27 августа 2019

Над дакументам працавалі сумесна з аблвыканкамамі. Сёння яго абмеркавалі на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў. Асноўная ўвага раёнам, якія не дацягваюць да сярэднерэспубліканскага ўзроўню. Такіх па краіне 31. Дзякуючы дакументу да наступнага года разлічваюць знізіць іх колькасць да 20. З іх яшчэ 5 павінны ўшчыльную наблізіцца да выхаду са спісу аўтсайдараў. У першую чаргу неабходна  забяспечыць умовы не толькі для рэальнага сектара, але і для прыцягнення працоўных рэсурсаў, зніжэння адтоку насельніцтва  за кошт стварэння камфортных умоў для жыцця. 

Увага нададуць не толькі развіццю прамысловага сектара эканомікі. У некаторых раёнах стаўку зробяць на сферу паслуг, у прыватнасці, на турызм. Апроч праектаў распрацавана яшчэ больш за 220 інвестпрапаноў. Іншымі словамі, гэта патэнцыяльны пул інвестыцый, яны закліканы спрыяць эканамічнаму развіццю гэтых раёнаў.