Мінфін просіць захаваць страхаванне крэдытных рызык экспарцёраў у валюце

5 марта 2015

Мінфін просіць Нацыянальны банк захаваць страхаванне крэдытных рызык экспарцёраў у валюце. Аб гэтым сёння заявіў міністр фінансаў Уладзімір Амарын на пашыраным пасяджэнні калегіі ведамства. Размова ідзе аб незмяненні дзеючай схемы падтрымкі экспарту. З улікам тэндэнцый на знешніх рынках, фінансавай нестабільнасці асноўных гандлёвых партнёраў выпрацоўваюцца меры, накіраваныя на захаванне макраэканамічнай збалансаванасці ў краіне. Зыходзячы з сітуацыі будуць карэкціравацца і расходы бюджэту.