Мінфін: меры падтрымкі прадпрыемстваў у Беларусі будуць прымяняцца кропкава

18 марта 2022
Меры падтрымкі прадпрыемстваў рэальнага сектара будуць прымацца ўрадам кропкава. Пра гэта заявіў сёння міністр фінансаў. У Беларусі падпісаны ўказ Прэзідэнта па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі. Зараз для нашых прадпрыемстваў час не самы просты - парушаны традыцыйныя ланцужкі паставак прадукцыі і ўзаемаразлікаў за яе, уплывае і цэнавы фактар, курсы валют. У красавіку, напрыклад, многім прадпрыемствам трэба будзе плаціць і дывідэнды за мінулы год.