Мільярд долараў на грузавых перавозках

3 апреля 2013

Ад якасці дарог залежыць і транзітная прывабнасць. Тут, дарэчы, у беларусаў важкае дасягненне, якое манетызавалась у мільярд долараў. Паказчык валютнага ратунку ад грузавых перавозак - лепшы сярод усіх экспартных паслуг краіны. Дарэчы, ён можа стаць яшчэ больш важкім. Бо ў Беларусі змаглі захаваць савецкі вопыт не толькі лагістыкі - палепшыць школу міжнародных перавозак.


 Яўген Пуставой задаўся пытаннем,  як раскатаць патэнцыял да новых паказчыкаў.  


Падарункавы варыянт геаграфічнай карты - як люстэрка. Адлюстроўвае і размах, і маршруты старажыла транспартнай лагістыкі Беларусі. Айчынныя перавозчыкі прынеслі, больш дакладна, прывезлі ў экспартны кошык краіны ўпершыню больш за мільярд долараў.


(Віктар Блажукевіч, дырэктар транспартнай кампаніі)    


Адзіная эканамічная прастора дазваляе  разгарнуцца. А дзяржаўная машына не тармозіць прыватную ініцыятыву. За 20 гадоў самастойнасці ў сферы міжнародных перавозак паказчык валютнага ратунку ў краіне вырас у 40 разоў.


(Генадзь Дашкевіч, дырэктар Цэнтра павышэння кваліфікацыі


кіруючых работнікаў і спецыялістаў БАМАП-ВЕДЫ)


Падтрымка і ў адсутнасці лобі мясцовага аўтавытворцы. Беларускія грузавікі прапанаваныя, як і імпартныя. Не больш за 20%  ад аўтапарка. І ў прысутнасці лобі інтарэсаў беларускіх перавозчыкаў у межах Мытнага саюза. Беларусы моцныя. Таму і стаўленне да іх, хай і саюзнае, але як да канкурэнтаў.      


(Віктар Блажукевіч, дырэктар транспартнай кампаніі)    


Беларускі патэнцыял. І ў колькасці аўтамабіляў - 15 тысяч, і ў іх стандарце. Кожны другі грузавік новага пакалення. Бо  толькі для Еўра-4 і Еўра-5 гарыць зялёнае святло на ўсёй прасторы Еўрасаюза. Калі рухомы састаў туз у руках беларусаў сярод калегаў па АЭП, то  падрыхтоўка спецыялістаў - галоўны козыр. З мінулага - традыцыі, з сучаснасці - лепшае.          


(Генадзь Дашкевіч, дырэктар Цэнтра павышэння кваліфікацыі


кіруючых работнікаў і спецыялістаў БАМАП-ВЕДЫ)


Фіялетавая кашуля дырэктара навучальнага цэнтра БАМАП,  як паводле фэншую, сімвал прыбытку. За год тут рыхтуюць 12 тысяч спецыялістаў. Вучаць як брэндавы эквівалент геапалітычнае становішча ўмела пераводзіць у грашовы. Прычым у Беларусі гэтыя веды атрымліваюць нават на бюджэтнай аснове. У 2012 годзе на пляцоўцы прафтэхадукацыі ўпершыню падрыхтавалі 180 вадзіцеляў-міжнароднікаў. Едзем далей. Да двух мільярдаў.