Мільярд долараў гатовы інвесціраваць кітайскія бізнесмены ў беларускую мясную і малочную перапрацоўку

7 июня 2017

Аб гэтым гаварылі сёння на сустрэчы ў Мінсельгасхарчы. Абмяркоўваліся ўмовы працы інвестараў і праекты для прыцягнення капіталу. У маі Беларусь падпісала пратакол з кітайскай карпарацыяй аб прамых інвестыцыях у сельгассектар. Зараз размова ідзе альбо аб мадэрнізацыі вытворчасцяў у нашай краіне, альбо аб будаўніцтве сучасных прадпрыемстваў. І стварэнні прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю для продажу на рынкі Кітая, Беларусі і трэціх краін.

Дай Шывей, заснавальнік кампаніі Drex Food Group (Кітай):

"Гэта мой трэці візіт у Беларусь, і штораз мы адчуваем, як мяняецца сітуацыя, і з кожнай паездкай наш інтарэс расце. Мы бачым паляпшэнне атмасферы супрацоўніцтва паміж краінамі. Іх аснова - добрыя адносіны паміж лідарамі дзвюх краін. Сфера інтарэсаў нашай карпарацыі – інвесціраванне ў вытворчасць малочнай прадукцыі. Мы жадаем стварыць у Беларусі буйное прадпрыемства".

Нянь Юнань, кіраўнік кампаніі Xinrongji Holding Group (Кітай):

"Беларусь займае важнае месца ў ініцыятыве "Адзін пояс - адзін шлях", у вас створаны "Вялікі камень". Выкарыстоўваючы новыя тэхналогіі, мы жадаем прадставіць на кітайскім рынку беларускую прадукцыю. Мы жадаем разам зарабіць грошы і ўнесці ўклад у развіццё дзвюх краін".

За першы квартал продажы ў Кітай выраслі ў паўтара раза. Беларусь зарабіла больш за 4 мільёныў долараў. У планах па годзе павялічыць экспарт да 15 мільёнаў.