Мілавіца мае намер гандляваць больш у розніцу

8 августа 2014

Беларускі брэнд Мілавіца мае намер гандляваць больш у розніцу, чым оптам. Пра гэта сёння генеральны дырэктар кампаніі Нормундс Озаліньш заявіў падчас сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам. Ва ўрадзе некалькі занепакоеныя тэмпамі экспарту прадукцыі: за першае паўгоддзе ён знізіўся на 20%. Паводле слоў кіраўніка прадпрыемства, гэта звязана з дэвальвацыяй нацыянальных валют у першую чаргу Расіі, Украіны і Казахстана. Дыстрыб'ютары гэтых краін запатрабавалі паніжэння цаны прадукцыі, Мілавіца ж не саступіла. Каб вярнуць пазіцыі, кампанія хоча змяніць структуру продажаў, у прыватнасці, 65% тавару прадаваць у розніцу і 35% - оптам. Што ж датычыцца заходняга кірунку, дык туды адгрузкі выраслі.


Нормундс Озаліньш падкрэсліў: ад часовага паніжэння экспарту эканоміка кампаніі не пацярпела. Да прыкладу, рэнтабельнасць прадпрыемства толькі за першае паўгоддзе вырасла амаль на 5%.