Міхаіл Русы цалкам упэўнены ў якасці беларускай прадукцыі

29 ноября 2014

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы цалкам упэўнены ў якасці беларускай прадукцыі і лічыць сітуацыю з пастаўкамі ў Расію адным з відаў канкурэнтнай барацьбы. Гэта ён заявіў напярэдадні на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Зараз прыпыніліся пастаўкі ў Расію прадукцыі цэлага шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, якія, паводле слоў віцэ-прэм'ера, неаднаразова праходзілі працэдуру сертыфікацыі.


Заклапочанасць сітуацыяй выказваюць і кіраўнікі найбуйнейшых беларускіх перапрацоўчых сельгаспрадпрыемстваў, чыя прадукцыя экспартуецца ў тым ліку і ў Расію.


Не зусім зразумелы і папрок у адрас беларускай мытні, якая нібы не прымае належных мер па недапушчэнні ўвозу тавараў, якія патрапілі пад санкцыі, праз тэрыторыю Беларусі ў Расію. Як заявілі яе прадстаўнікі, з амаль паўтары тысячы правераных у лістападзе фур толькі 60 - гэта меней за 4% - былі з парушэннямі. Спыніла іх менавіта беларуская мытня.