Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з дэлегацыяй Сусветнага банка

1 июня 2016

За 20-гадовую гісторыю супрацоўніцтва Беларусь атрымала ад Сусветнага банка на рэалізацыю сумесных праектаў амаль паўтара мільярда долараў ільготных крэдытных рэсурсаў. Зараз дзейнічае 9 інвестыцыйных пазык на мільярд долараў. Пра гэта гаварылі сёння і ў Савеце Рэспублікі на сустрэчы Міхаіла Мясніковіча з дэлегацыяй Сусветнага банка. Сярод новых перспектыўных праектаў Беларусь называе ЖКГ і добраўпарадкаванне гарадоў, будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, стварэнне нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю.