Міхаіл Мясніковіч наведаў адкрытае акцыянернае таварыства Трыкатаж-гандаль

18 июня 2014
Знайсці пункты судакранання і павялічыць аб'ёмы рэалізацыі беларускай прадукцыі. Такія задачы агучыў Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас наведвання адкрытага акцыянернага таварыства Трыкатаж-гандаль. Кіраўнік урада адзначыў, што на сённяшні дзень ёсць пэўныя недапрацоўкі як з боку гандлю, так і з боку таваравытворцаў. Апошнія, у прыватнасці, не заўсёды могуць прапанаваць якасную прадукцыю ў неабходным асартыменце, а прадпрымальнікі ў сваю чаргу не заўсёды арыентуюцца на беларускіх вытворцаў.

Па словах прэм'ер-міністра, сёлета індывідуальныя прадпрымальнікі і прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы ўжо закупілі з аптовых баз Мінгандлю тавару на 500 мільярдаў рублёў. Але, як адзначыў Міхаіл Мясніковіч, гэта ўсяго толькі паўпрацэнта ад агульнага рознічнага тавараабароту краіны або каля 2% ад аб'ёму гандлю на рынках. Таму асноўная задача на сённяшні дзень - забяспечыць больш цесную працу прадпрымальнікаў з таваравытворцамі і паменшыць колькасць пасрэднікаў паміж імі. Нагадаем, з 1 ліпеня беларускія прадпрымальнікі абавязаныя мець сертыфікаты на ўсе тавары, якія яны рэалізуюць. Распрадаць жа ўвезеныя па старых правілах рэчы можна будзе да 1 сакавіка 2015 года.