Міхаіл Мясніковіч: Еўразійскі эканамічны саюз павінен увайсці ў пяцёрку вядучых эканомік свету

28 февраля 2020
Як расказаў у праекце "Размова ў Прэзідэнта" кіраўнік ЕЭК Міхаіл Мясніковіч, Еўразійскі эканамічны саюз павінен увайсці ў пяцёрку вядучых эканомік свету. Паэтапныя крокі дасягнення гэтай амбіцыйнай мэты прапісаныя ў Стратэгіі аб'яднання. Дакумент зараз дапрацоўваецца. У ім дарожныя карты развіцця для кожнай галіны. Асаблівая ўвага - з'яўленню найноўшай прадукцыі. Вялікая ўвага будзе надавацца і здыманню бар'ераў і абмежаванняў. Умовіліся, што пасля пасяджэння кожнага міжурадавага савета ЕАЭС іх будзе на 2-3 менш.