Міхаіл Гуцэрыеў: будаўніцтва Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната завершаць да 2023 года

6 сентября 2019

Найбуйнейшы інвестыцыйны праект Беларусі - Нежынскі горна-ўзбагачальны камбінат - узводзяць  дакладна па графіку. Сёння ў Мінску чарговае пасяджэнне штаба па будаўніцтве камбіната правёў асабіста бізнесмен Міхаіл Гуцэрыеў, кіраўнік Слаўкалія. Кампанія - самы прыкметны інвестар у гэтым праекце.

У будаўніцтва ўжо ўкладзена каля 600 мільёнаў долараў. А гэта крыху больш за траціну запланаваных сродкаў. На будучы год аб'ёмы інвестыцый складуць яшчэ 400 мільёнаў. Чакаецца, што пасля запуску новага прадпрыемства Беларусь стане калійнай Мекай. Магутнасці Беларуськалія і Нежынскага камбіната дазволяць нашай краіне стаць лідарам у свеце па выпуску калійных угнаенняў.